?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

7boot2gether

Караценька аб тым што пачуў далей:

JURGA
Маркотнае лайно!

TOUCH AND GO
Тужливая жуйка!

The Sweet Vandals
http://www.lastfm.ru/music/The+Sweet+Vandals
http://www.myspace.com/thesweetvandals



Гішпанцы The Sweet Vandals гралі old school funk/soul. Іх музыка захрасла недзе ў 70-х, але на фэсте гучалі вельмі актуальна і пераканаўча! Напэўна галоўным чынам дзякуючы прамяністай энергетыцы вакалісткі. Яна дражніла публіку, заводзіла і дзівіла з кожным новым галасавым пасажам. Вакал у яе з разраду магутных джаз-блюзавых вакалаў.
На фоне статычна-аскетычных музыкаў вакалістка выглядала папросту феерычна. А музыкі з абыякавым выглядам, ледзь-ледзь рухаліся і быццам бы ўсім сваім выглядам казалі: “Глядзі сюды хлопча, мы не зварухнемся зь мейсца, але вось ты стаяць спакойна не зможаш. Нам та гэта пофігу але ты зараз будзеш крычаць і таньчыць і ўсьміхацца і пляскаць у далоні як малы! Мы табе абяцаем, што твая дзеўчына будзе крычаць нам “I love You”, а ты будзеш тут доўга стаяць і чакаць што мы ізноў выйдзем на сцэну. Нам на гэта пофігу, але гэта так будзе.” І п'яныя двухіракезавыя расіянцы абдымаліся і лезьлі на сцэну (трэба аддаць належнае карэктнай працы аховы - аніводны мэляман не папакутаваў, я назіраў )))).
Гэта безумоўна гурт жывых выступаў і энэрговага кантакту з публікай. Па музыцы нічога новага, адное штампы і клясычны фанк, але вельмі якасны, з добрымі мэлодыямі і харызматычным вакалам.






Latest Month

July 2011
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31