February 21st, 2011

SLAP_RnB

Маланка Orchestra

Сёння хадзіў з дачкой на пастаноўку "Брык и Шуся ищут лето" ад ТЮГ. Па першае незразумеў чаму назва спэктаклю была на рускай, а са сцэны гучала беларуская мова? А па другое быў прыемна здзіўлены музыкай. У пастаноўцы гучала музыка Л.Паўлёнка і Маланка Orchestra. Здаецца там гучалі толькі дзве тэмы, але яны так хораша стварылі атмасфэру, што дзея мне нават спадабалася! Музыкальныя фрагмэнты былі такія мілыя, добрыя, цёплыя і жывыя, што знівеліравалі ўсе умоўнасьці і недасканаласці пастаноўцы. Музыка і дачцы маёй упадабалася нават больш за дзею ))).
slap-no-punk

Glofira сямігадовай вытрымкі



Гурт Glofira вырашыў перазапісаць свой дэбютны альбом сямігадовай даўніны. Музыкі кажуць, што гэтая праца ім асабліва дарагая, бо створаны быў па арыгінальнай, прыдуманай імі аналяга-лічбавай тэхналёгіі кватэрнага гукапісу. Лідэр гурта Сяргей Сочнеў у далейшым плянуе паэкспэрымэнтаваць і з паэзіяй, сумясьціўшы творчасьць Вікі Трэнас і Янкі Купалы.

http://music.fromby.net/article/2425/