April 5th, 2009

Slap_hps

Фотасправаздача. Hair Peace Salon & Open Space (live in Grodno 02.04.09)

Зь вялікімі падзякамі да Сяргея Фінскага. А так сама зь вялікім прыветам да цудоўнага дзяўчо, што ўвесь час весяліла нас сваёй нэпасрэднасьцю ды частавала гарбатай з бутэрбродамі.



photo by Ira Zhuk & Kondratovich


Collapse )
SLAP_RnB

ХУЯРИМ ПОМАЛЕНЬКУ! - 10

Сёньня выпадкова апынуўся побач з тэлэвізіяй пад час нейкага талк-шоў паз назвай "Страсти по культуре. Ток-шоу. Белорусская рок-музыка." на канале ЛАД. Ну па першае рэзануў па вачах сам назоў "БЕЛОРУССКИЙ" вось проста цікава, калі небудзь назву краіны дзе яны жывуць, яны вывучаць?

Ну далей-весялей.
Уся перадача пералівалася з пустога у парожная як і звычайна ва ўсіх нашых (выкрый Божа) паліткарэктных талк-шоў. Самымі адэкватнымі пэрсанажамі там былі Зьміцер Іваноў (Аддис Абеба) ды Зьміцер Безкаравайны. А затое Віталь Артыст (Без Билета), па жырыноўскі бадзёра перабіваючы ўсіх прысутных, даў майстар клясу, як высмактаць гіт з пальца. А потым распавёў байку пра прарыўную песьню гурта Без Билета "Мая Краіна Беларусь". Было тое даўно і ў Італіі. Стаялі яны (гурт Без Билета) недзе на вуліцы і сьпявалі пад гітару па грошы. І вось неяк як накаціла настальгія па радзіме, аж вапшчэ, і сталі яны спяваць тыя словы: "Мая краіна Беларусь" на два акорды. А мінакі, як пачулі, дык адразу панесьлі грошы і аддалі іх Віталю. Вось так, кажа Віталь, яны зарабілі гэтай песьняй першыя 20 эўра ўжо праз 5 хвілін а складаньня гэтай песьні.