?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

JITTERS “PICK ME UP”.

  (696x699, 39Kb)

Міні-альбом ці максі-сінгл гэта, я няведаю, але JITTERS запісалі цікавую кружэлку “PICK ME UP”.

На маю думку гэта гук жывога рок-н-роллу, які увабраў у сабе уплыў гранжу, фанку, блюз-року, брыт-попу дый нават трохі ад танцавальнай музыкі

, але ж не папсні, не, тут яе няма. Музыка ня робіць аніякіх асаблівых адкрыццяў, але гучыць прыемна нязапілавана. Усе мелядычныя хады зроблены нармалёва смачна, каб узнікла жаданьне паставіць кружэлку ізноўку. У хлопцаў хапае музычных ідэяў каб ня быць копіяй якогасьці гурта, хаця ўплыў канешне адчуваецца. Усе лаканічна, неперагруджана інструментамі, таму слухаецца лёгка.

Гучыць кружэлка месцамі вельмі нежна-лірычна, а месцамі нават жорстка, але без мяснога малацілава, дый няспаўзае у тупую панкаўскую скакалку. Ды вось яшчэ што прыемна, музыка ня заганяе слухача ў змрочны дэпрэсняк, а гэта важна, таму як ня ў шматлікіх музыкаў атрымоўваецца крануць слухача ня цягнучы з яго жылы. Музыка ня напруджвае, а наадварот падхоплівае і вядзе ў стан пазітыўнай меланхоліі ды драйву. Хлопцы нейкім чынам прымушаюць паверыць ва ўсё тое, аб чым яны распавядаюць. 

Калі капаць, то канешне можна знайсьці трохі тэхнічных агрэхаў, але навошта, лепей ня затлумляцца, бо слухаючы атрымліваеш значна большую асалоду ад музыцы, чым аналізуючы яе. І што цікава – чым больш слухаеш, тым больш падабаецца. Музыка з гэтай кружэлцы добра зойдзе ў адзіноце і ў кампаніі, калі жадаеш патаньчыць і калі сядзіш проста ў сумным настроі, ды нават у машыне ў падарожжы сама тое. Альбом роўны па якасьці музычнага матэрыялу, цэльны па настрою, з парай безумоўных гітоў.

1. Pick Me Up

Напачатку тэмы вакал падаецца нейкім быццам бы разгубленым, але ўжо на прыпеве, доўга няраскалыхваючыся, хлапцы ўсе разам пачынаюць пякчы як мага болей. “Pick Me Up” - загалоўная песьня альбому, я б з гэтым згадзіўся, каб ня было на кружэлцы №2 “Staggering”, №3 “Sapphire” ды у першую чаргу №4 “Dint”. )))

2. Staggering

 Файная тэма. Партыя гітары дый барабанаў, пад час куплету дасканала тонка малюючыя настрой тэмы, вартыя ўвагі. Патэнцыйны ГІТ. Тэма зьмяняецца ня толькі ад цішэшага да шумнага і гэтак далей, паводле ўсім вядомага закону. Так файныя мелядычныя вынаходкі перабіраюць ўсе вядомыя адценьні суму ды меланхоліі, пакідаючы напрыканцы ў прыемным настроі, як ні дзіўна гэта гучыць.

3. Sapphire

Эмацыйна пэўна самая складаная тэма на кружэлцы. Скрозь усю тэму слухача праводзіць захапляльны вакал, становячыся то безнадзейна нежным, то патрабавальна напруджанаым, дый час ад часу атачаючы шматгалосьсямі. Адзіны мінус – клявішныя, нейкія тупаватыя для гэтай тэмы, з імі штосьці трэба рабіць.

4. Dint

Моцны баявік! Тэма распрацавана проста афігенна! На канцэртах 100% бомба! Больш нічога не скажу, лепш слухайце!

5. Pixies

Напачатку ламаны рытм – але нязаблытаны! Бубнач малойца!

 

На канцэртах  хлопцы пякуць яшчэ жарчэй! Усе тыя ж тэмы, што запісаны на кружэлцы, на канцэртах гучаць з такім моцным драйвам, што спакойна застацца на месцы наўрацьці хто зможа, усіх зрывае таньчыць. Гэта я спытаў на сабе, таму прапаную ўсім!

 

Latest Month

July 2011
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31