Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry

Па сьлядам “Музычнага Play-Off”, ці GLOFIRA ў эфіры.

  • Mar. 12th, 2008 at 8:43 AM
SLAP


GLOFIRA існуе з 2002 году, у сваёй дыскаграфіі мае чатыры запісаныя кружэлкі. Ад пачатку свайго існаваньня гурт музычна эвалюцыяваў ад па-эстэцку вытанчанага post-grunge, да адточанага, стыльнага indie-rock, зь лёгкім адценьнем брытанскай хвалі. Увесь час гурт непахісна ідзе сваім асабістым шляхам, не зважаючы на мэйнстрым.
13 сакавіка GLOFIRA і HAIR PEAСE SALON дадуць сумесны акустычны канцэрт у клюбе GRAFFITI.


Адшумеў увосень “Музыкальный Play-Off”. Ён пазнаёміў мэляманаў з шэрагам цікавых беларускіх гуртоў. У асобнасьці, гомельскі тур конкурсу адзначыўся выразным выступам гурта GLOFIRA.
GLOFIRA існуе з 2002 году. Аснову гурта складаюць былыя ўдзельнікі гомельскіх гуртоў SPINSTER і TVIST браты Сочневы, на бубнах – Ю.Гарбачоў (ex-TONATOS), на бас гітары – Ў.Фарбераў. У розныя часы свой ўнёсак у музыку GLOFIRA рабілі музыкі гуртоў ZV!K і ТТ34.

У сваёй дыскаграфіі GLOFIRA мае чатыры запісаныя кружэлкі. Песьні з іх можна пачуць на радыёстанцыях РАЦЫЯ, СТАЛІЦА і UNISTAR. “МГ” і шэраг гомельскіх газэтаў публікавалі матэрыялы пра GLOFIRA. Гурт браў удзел у фэстах “ЛЁГКИЕ НЕБЕСА” і “ЖЕСТЬ”. Ну і, канешне, яго можна было пабачыць па тэлевізіі падчас удзелу ў “The Global Battle Of The Bands”.
Стылёва музыка GLOFIRA эвалюцыявала ад па-эстэцку вытанчанага post-grunge, да адточанага, стыльнага indie-rock, зь лёгкім адценьнем брытанскай хвалі. На кожнай кружэлцы гурт зьдзіўляе смачнымі, прафэсійнымі аранжоўкамі.Усе песьні заўжды нэардынарна рытмічна і мэлядычна вырашаныя і прадуманыя да дробязяў. Па эмацыйнаму напалу яны разьбегліся ў дыяпазоне ад атмасфэрных прастрацыяў да віскатаў вар’яцтва. Настраёва GLOFIRA заўжды трымаецца ў рэчышчы лірычнай мэлянхоліі.

Увесь час свайго існаваньня гурт непахісна ідзе сваім асабістым шляхам, не зважаючы на мэйнстрым. Гэтакі жорсткі падыход да пазыцыяваньня сябе ў музыцы і вызначыў дагэтуль андэграўднае становішча гурта.

13 сакавіка адбудзецца сумесны канцэрт GLOFIRA і HAIR PEAСE SALON у клюбе GRAFFITI.

Latest Month

July 2009
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031